1. Пярвічны прыём выхаванцаў у дашкольную ўстанову ажыццяўляецца па прадастаўленні даведкі аб стане здароўя дзіцяці, выдадзенай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Штодня праводзіцца ранішні прыём дзяцей, які прадугледжвае апытанне выхавацелямі бацькоў аб самаадчуванні выхаванца і візуальную ацэнку стану яго здароўя. Пры падазрэнні на захворванне выхаванец накіроўваецца на агляд медыцынскаму работніку, які ажыццяўляе допуск дзіцяці ў групу.

3. Выяўленыя на працягу дня хворыя выхаванцы павінны быць ізаляваны ад здаровых выхаванцаў у медыцынскі ізалятар да прыходу бацькоў ці шпіталізацыі.

4. Пасля перанесенага захворвання бацькі павінны падаваць даведку ад лекара. Пры ненаведванні дашкольнай установы здаровым дзіцем даведка ад лекара не патрабуецца па-за залежнасцю ад колькасці прапушчаных дзён.

5. Выхаванец павінен прыходзіць у групу дашкольнай установы чыстым і акуратна апранутым, мець зменны абутак, бялізну, спартыўную форму.