У ДУА «Дзіцячы сад №42 г. Гомеля» адкрыты пункт карэкцыйна - педагагічнай дапамогі.

Арганізацыя і аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў пункце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі аб Адукацыі (артыкул 15), «Палажэннем аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі» ад 25.07.2011г №131, метадычнымі рэкамендацыямі «Арганізацыі і зместу працы ў пунктах 25.05.2012г, інструктыўна - метадычным лістом «Аб арганізацыі карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры атрыманні імі дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013-2014 навучальным годзе».

Асноўнай  мэтай  дзейнасці пункта з'яўляецца аказанне карэкцыйна - педагагічнай дапамогі дзецям, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і маюць цяжкасці ў іх асваенні.

Задачамі пункта з'яўляюцца:

  • вывучэнне асаблівасцей псіхафізічнага развіцця навучэнцаў з мэтай вызначэння аптымальных шляхоў аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
  • фарміраванне агульных здольнасцей вучэбнай дзейнасці з мэтай выканання навучэнцамі патрабаванняў адукацыйных стандартаў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;
  • фарміраванне пазітыўнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, развіццё функцый самакантролю і адвольнай рэгуляцыі паводзін у навучэнцаў.

Залічэнне  навучэнцаў у пункт ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі (арганізацыі), які стварыў пункт, на падставе наступных дакументаў:

  • заявы законнага прадстаўніка навучэнца;
  • заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей - ЦКРНіР).

Заняткі ў пункце праводзяцца з 16 верасня па 25 траўня бягучага навучальнага года.

Працягласць заняткаў у пункце для навучэнцаў вызначаецца ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

Перыядычнасць наведвання заняткаў выхаванцамі складае 2-4 разы на тыдзень.

Для праходжання псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі (далей ПМПК) неабходны наступныя дакументы:

1. падрабязная выпіска з гісторыі развіцця дзіцяці 1-га года жыцця (дае ўчастковы педыятр па месцы жыхарства);

2. заключэння вузкіх спецыялістаў за бягучы год:

- неўрапатолага,

- афтальмолага,

- оталарынголага,

- псіханеўролага;

Далей, са згоды законных прадстаўнікоў, дзеці атрымліваюць заключэнне ад спецыяліста Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР) г.Гомеля

Настаўнікі-дэфектолагі ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі:   Гусарава Вольга Аляксандраўна, Прахарэнка Аксана Анатольеўна, Блоцкая Ганна Васільеўна.